Комплекснае аператыўнае вучэнне "Чыстае неба - 2003"
- 6
Беларусь нікому не пагражае і ніводную дзяржаву ў свеце не лічыць сваім патэнцыяльным праціўнікам. Гэта яшчэ раз пацвердзіў Прэзідэнт краіны і Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка 2003 года, падводзячы вынікі шасцідзённага вучэння "Чыстае неба - 2003".
Даўшы высокую ацэнку праведзенаму вучэнню, Кіраўнік дзяржавы заклікаў не спыняцца на дасягнутым. Беларуская армія пацвердзіла сваю здольнасць і гатоўнасць выконваць пастаўленыя задачы. Па рашэнні Прэзідэнта для падтрымання эфектыўнай абараназдольнасці беларускай арміі шырокамаштабныя комплексныя вучэнні праводзяцца ў рэспубліцы двойчы ў пяцігодку. Як паказалі папярэднія вучэнні, гэта найбольш правільны і эфектыўны шлях да поспеху ў падрыхтоўцы войскаў да абароны дзяржавы.