Кіраўнік руху "За яднанне "Сябры" Павел Сідарук узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

    Старшыня савета Кабардзіна-Балкарскага грамадскага руху "За яднанне "Сябры" Павел Сідарук узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Павел Сідарук удастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад у захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа.