Кіраўнік дзяржавы прысвоіў чарговыя воінскія і спецыяльныя званні
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня ў адпаведнасці з пунктам 18 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прысвоіў чарговыя воінскія і спецыяльныя званні.
Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Алегу Воінаву, Аляксандру Назаранку, Паўлу Ціханаву, Андрэю Гурцэвічу, Алегу Чарнышову.
Палкоўнікам юстыцыі Пятру Урублеўскаму і Сяргею Яўмененку прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі.
Класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа прысвоены пракурорам Мінскай і Гомельскай абласцей Алегу Лаўрухіну і Сяргею Аземшу.