Каментарый да Указа № 95 ад 22 лютага
У Беларусі ўдасканальваецца парадак арганізацыі і правядзення электронных інтэрактыўных гульняў. Адпаведны Указ № 95 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2008 г. № 201" Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 лютага.
У сувязі з гэтым Палажэнне аб парадку ажыццяўлення дзейнасці па арганізацыі і правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў на тэрыторыі Беларусі дапоўнена тэрмінам "дадатковае абсталяванне".
Уведзены абавязак арганізатара электроннай інтэрактыўнай гульні атрымаць у Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь экспертнае заключэнне аб карэктным функцыянаванні дадатковага абсталявання, якое будзе выкарыстоўвацца пры правядзенні такіх гульняў, адсутнасці недакументаваных магчымасцей названага абсталявання і абароненасці змешчанай у ім інфармацыі ад несанкцыянаванага доступу.
Устаноўлена забарона на правядзенне электронных інтэрактыўных гульняў з выкарыстаннем дадатковага абсталявання, якое не прайшло ва ўстаноўленым парадку экспертызу.