Каментарый да Указа № 7 ад 5 студзеня 2012 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў Указ № 7 "Аб некаторых пытаннях пераўтварэння рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы".

    Дакумент накіраваны на прадухіленне разгрупавання акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў сярод мінарытарных акцыянераў і прыцягненне інвестыцый у ствараемыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы. План пераўтварэння такіх рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у ААТ на 2011-2013 гады быў зацверджаны пастановай Савета Міністраў № 348 ад 21 сакавіка 2011 года.

    У сувязі з гэтым Указам вызначаны пералік з 54 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, пры пераўтварэнні якіх у адкрытыя акцыянерныя таварыствы ў перыяд з 2011 па 2013 год прыналежныя Рэспубліцы Беларусь акцыі не падлягаюць продажу на льготных умовах за грашовыя сродкі.

    У пералік увайшлі аб'екты рэспубліканскай уласнасці, эканамічна значныя для краіны, а таксама тыя, да якіх прымяняюцца меры эканамічнага стымулявання.

    Захаванне на першапачатковым этапе ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь 100% акцый асобных ствараемых адкрытых акцыянерных таварыстваў дасць магчымасць у далейшым ажыццяўляць продаж такіх акцый на аўкцыёнах (конкурсах) у мэтах прыцягнення буйных інвестыцый у гэтыя акцыянерныя таварыствы, уваходжання беларускіх прадпрыемстваў у карпаратыўныя структуры.