Каментарый да Указа № 59
У Беларусі змяняюцца межы і рэжымы нацыянальных паркаў. Адпаведны Указ № 59 "Аб некаторых пытаннях развіцця асабліва ахоўных прыродных тэрыторый" падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Дакумент прыняты ў мэтах выканання Дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый на 2008-2014 гады.
У адпаведнасці з Указам пераўтвараюцца Бярэзінскі біясферны запаведнік і нацыянальныя паркі "Белавежская пушча", "Браслаўскія азёры", "Прыпяцкі" і "Нарачанскі" са змяненнем межаў, зон, рэжымаў аховы і выкарыстання гэтых асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.
У 2010-2011 гадах Бярэзінскі біясферны запаведнік і нацыянальныя паркі выканалі работу па падрыхтоўцы змянення межаў, рэжымаў аховы, уключаючы вызначэнне каардынат паваротных пунктаў, іх межаў у адпаведнасці са схемай рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння.
Указам зацвярджаюцца палажэнні аб Бярэзінскім біясферным запаведніку і нацыянальных парках, межы, плошча і склад зямель нацыянальных паркаў, іх функцыянальных і ахоўных зон, унесены змяненні і дапаўненні ў раней прынятыя нарматыўныя прававыя акты па аб'яўленню асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.
У выніку змянення структуры землекарыстання ўдакладнены плошчы зямельных участкаў з прымяненнем сучасных метадаў, а таксама выключаны са складу нацыянальных паркаў землі, спецыяльнае прызначэнне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам.
Змяненні межаў і рэжымаў нацыянальных паркаў накіраваны перш за ўсё на забеспячэнне іх адпаведнасці дзеючаму нацыянальнаму і міжнароднаму заканадаўству. Так, плошча запаведнай зоны нацыянальнага парку "Белавежская пушча" павялічана з 30,7 тыс. га да 57 тыс. га, а мяжа яго ахоўнай зоны ўстаноўлена па аўтадарожным абходзе.
Устаноўленыя рэжымы не перашкаджаюць магчымасці арганізацыі навуковых даследаванняў і рэалізацыі кантрольна-наглядных функцый, будуць садзейнічаць захаванню ў натуральным стане эталонных і ўнікальных прыродных комплексаў, а таксама біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці.
На адзначаных асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях упарадкоўваецца арганізацыя масавых відаў рэкрэацыйнай і турыстычнай дзейнасці, у тым ліку традыцыйныя віды аматарскага рыбалоўства і палявання, збор ягад і грыбоў, якія будуць ажыццяўляцца ў межах рэкрэацыйнай і гаспадарчай зон нацыянальных паркаў і на спецыяльна выдзеленых участках запаведніка.
Палажэнні аб Бярэзінскім біясферным запаведніку і нацыянальных парках разгледжаны на пасяджэннях навукова-тэхнічных саветаў дзяржаўных прыродаахоўных устаноў з удзелам НАН Беларусі, Мінпрыроды, Дзяржкаммаёмасці, адпаведных аблвыканкамаў і райвыканкамаў, грамадскіх арганізацый і іншых зацікаўленых.
Такім чынам, Указ з'яўляецца юрыдычнай асновай для арганізацыі эфектыўнай работы і ўдасканалення механізмаў кіравання тэрыторыямі прыродаахоўнага прызначэння ў нацыянальным і міжнародным аспектах.