Каментарый да Указа № 54 ад 9 лютага 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 9 лютага падпісаў Указ № 54, якім унесены змяненні ва Указ ад 21 чэрвеня 2007 года № 287 "Аб падаткаабкладанні харчовых тавараў і тавараў для дзяцей".
У дакуменце замацоўваюцца нормы аб абкладанні асобных харчовых тавараў, увозімых на тэрыторыю Беларусі (перш за ўсё тавараў для дзяцей), паніжанай стаўкай падатку на дабаўленую вартасць у памеры 10%.
Ва Указе назвы асобных тавараў прыводзяцца ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза, якая ўводзіцца ў дзеянне з 2012 года, а таксама ўдасканальваецца парадак прымянення гэтай паніжанай стаўкі.
Некаторыя харчовыя тавары па аб'ектыўных прычынах выключаны з пераліку тавараў, якія абкладаюцца паніжанай стаўкай ПДВ.
Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.