Каментарый да Указа № 538 ад 29 лістапада 2012 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада падпісаў Указ № 538 "Аб форменным адзенні і знаках адрознення работнікаў унутранага воднага транспарту Рэспублікі Беларусь".
Форменнае адзенне і знакі адрознення створаны ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый унутранага воднага транспарту.
У дакуменце вызначаны пералік пасад (прафесій) работнікаў унутранага воднага транспарту і ўстаноў адукацыі, якія маюць права на нашэнне форменнага адзення, і адпаведныя ім знакі адрознення.
Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2013 года.