Каментарый да Указа № 432 ад 27 верасня 2012 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 27 верасня падпісаў Указ № 432 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2005 г. № 225".

    Гэтым дакументам дапоўнены віды рамеснай дзейнасці, прадугледжаныя Указам ад 16 мая 2005 г. № 225 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці". Акрамя таго, канкрэтызаваны і пашыраны ўжо змешчаныя ва Указе № 225 віды дзейнасці.

    Значна пашыраны таксама асартымент вырабаў ручной работы і матэрыялаў, з якіх дапускаецца іх выраб.

    Указ накіраваны на стымуляванне развіцця рамеснай творчасці ў краіне, легалізацыю і развіццё адносін у сферы ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці, павышэнне самазанятасці насельніцтва.