Каментарый да Указа № 426 ад 27 верасня 2012 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня падпісаў Указ № 426 "Аб асобных пытаннях функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па пэўных дарогах Рэспублікі Беларусь".

    Дакументам прадугледжваецца стварэнне і ўвядзенне ў дзеянне аўтаматызаванай сістэмы збору платы за праезд механічных транспартных сродкаў па асобных дарогах, што дае магчымасць спаганяць яе без спынення транспартных сродкаў і выкарыстання шлагбаумаў.

    Плата за праезд па разліковаму сегменту (мінімальнаму ўчастку) платнай аўтамабільнай дарогі спаганяецца дзяржаўнай установай "Белаўтастрада" і вызначаецца як здабытак тарыфу платы за адзін кіламетр, устаноўленага для адпаведнай катэгорыі транспартнага сродку, і працягласці ў кіламетрах разліковага сегмента.

    Акрамя таго, Указам прадугледжана, што ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах вызваляюцца транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Мытнага саюза, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т, мапеды і матацыклы, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, колавыя трактары і самаходныя машыны, транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння, транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці і правапарадку, маршрутныя транспартныя сродкі, што ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў, а таксама транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах аказання медыцынскай дапамогі, ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў.