Каментарый да Указа № 41 ад 19 студзеня 2012 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 студзеня падпісаў Указ № 41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе".

    Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і ўзмацнення дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва.

    У сістэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ўключаецца забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, якое прадастаўляецца сем'ям, маючым сярэднедушавы даход ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Урадам, за два апошнія кварталы, а сем'ям пры нараджэнні двайнят або больш дзяцей - незалежна ад сярэднедушавога даходу.

    Указам павялічваецца да 10-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва максімальны памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі, а таксама пашыраюцца пералік тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, што аплачваюцца за кошт сродкаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, і кола асоб, якія маюць права на яе прадастаўленне.

    Таксама ўводзіцца новы від сацыяльнай дапамогі для інвалідаў I групы і дзяцей-інвалідаў, якія маюць IV ступень страты здароўя.

    Грамадзяне (сем'і) набываюць права на адначасовы зварот па прадастаўленне розных відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

    Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2012 года.