Каментарый да Указа № 405 ад 12 верасня 2012 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў Указ № 405 "Аб спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі "Белінюркалегія".

    Дакумент падрыхтаваны ў мэтах выканання Указа ад 14 чэрвеня 2012 года № 265 "Аб некаторых пытаннях адвакацкай дзейнасці", які прадугледжвае рэарганізацыю Спецыялізаванай Беларускай калегіі адвакатаў шляхам яе далучэння да Мінскай гарадской калегіі адвакатаў на правах юрыдычнай кансультацыі (Белінюркалегія).

    Указам устанаўліваецца статус і асаблівасці дзейнасці Белінюркалегіі, удакладняецца яе спецыялізацыя - забеспячэнне аказання юрыдычнай дапамогі грамадзянам і юрыдычным асобам па пытаннях, звязаных з вышукам наследнікаў і генеалагічнымі даследаваннямі.

    Белінюркалегіі прадастаўляецца права самастойна заключаць дагаворы.

    Захоўваецца парадак размеркавання паступіўшых за аказанне юрыдычнай дапамогі сродкаў, які прадугледжвае іх накіраванне не толькі на аплату працы адвакатаў Белінюркалегіі і забеспячэнне яе дзейнасці, але і на адлічэнні ў рэспубліканскі бюджэт.

    Для стварэння роўных умоў адвакацкай дзейнасці Указам прадугледжваецца, што іншыя адвакаты аказваюць юрыдычную дапамогу па пытаннях спадчыны, якая адкрылася за мяжой, на ўмовах, аналагічных устаноўленым для адвакатаў Белінюркалегіі.