Каментарый да Указа № 358 ад 7 жніўня 2012 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня падпісаў Указ № 358 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2007 г. № 647".
Дакументам прадугледжана прадаўжэнне да 2015 года тэрміну рэалізацыі мерапрыемстваў Комплекснай праграмы развіцця г.Полацка на 2008-2012 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2007 г. № 647.
У адпаведнасці з прыкладзенай да праекта Указа Праграмай прадаўжаюцца да 1 студзеня 2016 года тэрміны будаўніцтва ў Полацку гасцініцы, Палаца гульнявых відаў спорту, а таксама рэканструкцыі радзільнага дома ў г.Наваполацку, блок-прыбудовы да дзіцячай мастацкай школы пад стаматалагічную паліклініку, будынка былога Дома афіцэраў пад музей гісторыі горада, вывядзення ліцейнай вытворчасці ААТ "Тэхналіт-Полацк" з цэнтральнай часткі горада.
Указ прыняты ў мэтах забеспячэння развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы Полацка.