Каментарый да Указа № 353 ад 2 жніўня 2012 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня падпісаў Указ № 353 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2010 г. № 400".
Дакументам прадугледжваецца павелічэнне колькасці беларускага кантынгенту ў складзе Часовых сіл ААН у Ліванскай Рэспубліцы (ЧСААНЛ) з 9 да 11 чалавек. Дадаткова будуць накіраваны 2 медработнікі, каб сфарміраваць нацыянальную медыцынскую брыгаду ў шпіталі ЧСААНЛ. Адпаведная прапанова паступіла беларускаму боку ад Сакратарыята ААН.
Павелічэнне міратворчага кантынгенту з'яўляецца рэальным укладам Беларусі ва ўмацаванне міжнароднага міру і бяспекі.