Каментарый да Указа № 329 ад 23 ліпеня 2012 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 23 ліпеня Указ № 329, якім унесены змяненні ва Указ ад 13 ліпеня 2006 года № 443 "Аб мытных зборах".

    Дакумент накіраваны на ўдасканаленне мытнага заканадаўства ў частцы аптымізацыі ставак мытных збораў з улікам змянення працаёмкасці аперацый мытнага кантролю.

    Стаўка мытнага збору за выдачу папярэдняга рашэння аб класіфікацыі тавараў у адпаведнасці з адзінай Таварнай наменклатурай знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза (ТН ЗЭД МС) зніжана на 35 еўра (са 155 да 120).

    Акрамя таго, скарочана колькасць (з трох да дзвюх) ставак мытных збораў за правядзенне мытных аперацый адносна тавараў, што перамяшчаюцца цераз мытную граніцу. Пры гэтым з улікам змянення працаёмкасці аперацый мытнага кантролю адносна асобных таварных груп ТН ЗЭД МС стаўка збору зніжана з 35 да 20 еўра, адносна іншых таварных груп - павялічана з 35 да 50 еўра.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.