Каментарый да Указа № 323 ад 23 ліпеня 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў Указ № 323, якім унесены змяненні і дапаўненне ва Указ ад 27 сакавіка 2008 года № 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый".
Дакумент прыняты ў мэтах прававога забеспячэння ўкаранення падсістэмы аўтаматычнай рэгістрацыі статыстычных і перыядычных статыстычных дэкларацый без удзелу службовых асоб мытных органаў.
У сувязі з тым, што з сакавіка 2012 года прадстаўленне статыстычных і перыядычных статыстычных дэкларацый ажыццяўляецца толькі ў выглядзе электроннага дакумента, Указам прыведзены ў адпаведнасць азначэнні "статыстычная дэкларацыя" і "перыядычная статыстычная дэкларацыя".
Рэалізацыя прадпісанняў Указа дасць магчымасць забяспечыць стварэнне дадатковых спрыяльных умоў для вядзення знешнеэканамічнай дзейнасці юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі за кошт максімальнага пашырэння сферы прымянення электроннага дакументаабароту пры статыстычным дэклараванні.
Указ уступае ў сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.