Каментарый да Указа № 313 ад 11 ліпеня 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 ліпеня падпісаў Указ № 313 "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання".
У адпаведнасці з дакументам узамен раней дзеючай сістэмы плацяжоў экалагічнага падатку прадугледжваецца ўвядзенне прынцыпу пашыранай адказнасці вытворцаў і пастаўшчыкоў пластмасавай, шкляной, папяровай тары, а таксама складанай бытавой тэхнікі, элементаў сілкавання (батарэек), змазачных масел, асвятляльных устройстваў і іншага за збор, абясшкоджванне і (або) выкарыстанне адходаў, якія ўтвараюцца пасля страты спажывецкіх уласцівасцей тавараў і тары. Уводзімая сістэма ў многім аналагічная дзеючым у краінах Еўрапейскага саюза сістэмам экалагічных плацяжоў.
У мэтах каардынацыі і кантролю дзейнасці ў гэтай сферы ў сістэме Мінжылкамгаса будзе створана дзяржаўная некамерцыйная спецыялізаваная арганізацыя па абыходжанню з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі - аператар. Ён будзе ажыццяўляць каардынацыю дзейнасцi па збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, іх абясшкоджванню і (або) выкарыстанню, акумуліраванне фінансавых сродкаў, якiя выплачваюцца вытворцамі і пастаўшчыкамі, і далейшае іх накіраванне на рэалізацыю дзяржаўных праграм, арганізацыйна-тэхнічную і інфармацыйную падтрымку сістэмы збору і перапрацоўкі і іншыя мерапрыемствы ў галіне выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў.
Вытворцы і пастаўшчыкі спажывецкіх тавараў для збору, абясшкоджвання i (або) выкарыстання адходаў змогуць выкарыстоўваць як уласныя сістэмы збору адходаў, так і заключаць дагавор на правядзенне гэтых дзеянняў з аператарам. Памер платы за такія паслугі і парадак яе пералічэння аператару будзе ўстанаўлівацца рашэннем Савета Міністраў.
Усе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай прыналежнасці будуць атрымліваць ад аператара пэўныя сродкі за кожную тону другасных матэрыяльных рэсурсаў, сабраных ад насельніцтва і пастаўленых на перапрацоўку на прадпрыемствы краіны.
Невыкананне вытворцамі і пастаўшчыкамі абавязкаў, устаноўленых нормамі гэтага Указа, незаконнае або нямэтавае выкарыстанне сродкаў аператарам або атрымальнікамі сродкаў прывядуць да адміністрацыйнай адказнасці - накладання штрафу.
Указ накіраваны як на паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі ў краіне, так і на фарміраванне сучаснай сістэмы перапрацоўкі адходаў спажывання.