Каментарый да Указа № 29 ад 16 студзеня 2012 г.
У Беларусі павышаюцца тарыфныя аклады медыцынскім сёстрам, якія ўдзельнічаюць у ажыццяўленні высокатэхналагічных і складаных медыцынскіх умяшанняў. Адпаведны Указ № 29 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2005 г. № 619" 16 студзеня падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У прыватнасці, на 160% павышаюцца тарыфныя аклады медыцынскім сёстрам, якія прымаюць удзел у ажыццяўленні высокатэхналагічных медыцынскіх умяшанняў, выкананні анестэзіялагічнай дапамогі, а таксама ў ажыццяўленні інтэнсіўнай тэрапіі пацыентаў пасля высокатэхналагічных медыцынскіх умяшанняў.
Акрамя таго, на 130% павышаюцца тарыфныя аклады медыцынскім сёстрам, якія прымаюць удзел у ажыццяўленні складаных медыцынскіх умяшанняў, выкананні анестэзіялагічнай дапамогі, а таксама ў ажыццяўленні інтэнсіўнай тэрапіі пацыентаў пасля складаных медыцынскіх умяшанняў і ў правядзенні штучнага кровазвароту ў час кардыяхірургічных умяшанняў.
Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года.