Каментарый да Указа № 28 ад 16 студзеня 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 28 "Аб некаторых пытаннях правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў г.Мінску".
Падставай для бязвізавага ўезду ў Беларусь для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату з'яўляецца ўключэнне іх у спісы афіцыйнай акрэдытацыйнай сістэмы чэмпіянату Міжнароднай федэрацыі хакея, а для турыстаў - наяўнасць арыгінальнага або электроннага білета на матчы чэмпіянату.
Для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату і замежных турыстаў не патрабуецца дагавор медыцынскага страхавання.
Указ накіраваны на вырашэнне пытанняў падрыхтоўкі і правядзення чэмпіянату.
Акрамя таго, вызваляюцца ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі з улікам міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь і падаткам на дабаўленую вартасць тавары, за выключэннем падакцызных, увозімыя на тэрыторыю Беларусі для правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.
Асноўнай умовай для такога вызвалення з'яўляецца пацвярджэнне мэтавага прызначэння тавараў, якое будзе выдавацца Мінскім гарвыканкамам адносна тавараў, увозімых для будаўніцтва, рэканструкцыі і аснашчэння спартыўных збудаванняў, гасцініц і іншых аб'ектаў інфраструктуры, і Міністэрствам спорту і турызму - адносна іншых тавараў.