Каментарый да Указа № 262 ад 11 чэрвеня 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў Указ № 262 "Аб мерах па забеспячэнню дзейнасці Следчага камітэта".
Дакументам заснаваны геральдычны знак - эмблема і сцяг Следчага камітэта, нагрудны знак узнагароды "За заслугі", знакі адрознення па спецыяльных званнях і форма адзення супрацоўнікаў гэтага ведамства.
Таксама зацверджаны палажэнні аб геральдычным знаку - эмблеме, сцягу і нагрудным знаку Следчага камітэта, іх апісанні і відарысы. Акрамя таго, дакументам зацверджаны пералік прадметаў формы адзення супрацоўнікаў Следчага камітэта, апісанне знакаў адрознення па спецыяльных званнях, палажэнне аб парадку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Следчага камітэта.