Каментарый да Указа № 225 ад 7 мая 2012 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 7 мая падпісаў Указ № 225, якім унесены змяненні і дапаўненне ва Указ ад 17 кастрычніка 2005 года № 481 "Аб парадку вызвалення юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў".

    Дакумент накіраваны на ўдасканаленне парадку ўнясення на разгляд Прэзідэнта хадайніцтваў аб вызваленні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў.

    У мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь" Указам прадугледжваецца ўкараненне прынцыпу "аднаго акна" пры звароце юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з хадайніцтвамі аб вызваленні ад адміністрацыйных спагнанняў.

    Так, даведкі падатковага і мытнага органаў аб поўнай выплаце падаткаў, збораў (пошлін), у сувязі з нявыплатай, несвоечасовай або няпоўнай выплатай якіх накладзена адміністрацыйнае спагнанне, і аб стане іншых разлікаў з бюджэтам, якія раней прадастаўляліся юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на працягу трох рабочых дзён пасля паступлення хадайніцтва і неабходных дакументаў будуць запытвацца дзяржаўнымі органамі самастойна.

    Пры гэтым прадстаўленне падатковым і мытным органамі названых звестак будзе ажыццяўляцца на працягу трох рабочых дзён пасля атрымання запыту.

    Указам прадугледжана таксама магчымасць падачы хадайніцтваў юрыдычнымі асобамі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні (веданні) Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, непасрэдна ў гэтыя ведамствы.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.