Каментарый да Указа № 204 ад 25 красавіка 2012 г.

    Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 204 "Аб унясенні змяненняў ва Указ ад 16 студзеня 2009 г. № 40 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (іх асобных палажэнняў)".

    Гэты дакумент накіраваны на спрашчэнне працэдуры стварэння і вядзення бізнесу, паляпшэнне ўмоў прыцягнення інвестыцый у краіну.

    Ва Указе прадугледжваецца:

    інфармаванне банкамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб адкрыцці (закрыцці) толькі бягучых (разліковых) рахункаў плацельшчыкаў;

    абмежаванне пераліку рахункаў, па якіх названаму Фонду і Рэспубліканскаму ўнітарнаму страхавому прадпрыемству "Белдзяржстрах" прадастаўлена права бясспрэчнага спагнання запазычанасці плацельшчыкаў і страхавальнікаў;

    адмена прадастаўлення суб’ектамі гаспадарання даведак (іншых дакументаў), што пацвярджаюць іх рэгістрацыю ў якасці плацельшчыка або страхавальніка, для адкрыцця (закрыцця) імі ў банках бягучых (разліковых) рахункаў.