Каментарый да Указа № 202 ад 25 красавіка 2012 г.
У мэтах стварэння ўмоў для эфектыўнага функцыянавання чыгуначнага транспарту Кіраўніком дзяржавы выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 202 "Аб мерах па развіцці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання".
Дакумент прадугледжвае развіццё комплекснай сістэмы перавозак пасажыраў паяздамі агульнага карыстання, новыя прынцыпы тарыфнай палітыкі на чыгуначным транспарце і механізм стымулявання сацыяльна значных перавозак.
Для перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам устанаўліваюцца наступныя віды зносін:
гарадскія - у межах г.Мінска, абласных цэнтраў і за іх межамі, але не далей за чыгуначныя станцыі, размешчаныя ў гарадах-спадарожніках;
рэгіянальныя - у межах вобласці і за яе межамі, але не далей за чыгуначныя станцыі, размешчаныя ў гарадах абласнога падпарадкавання сумежных абласцей;
міжрэгіянальныя - паміж г.Мінскам і абласнымі цэнтрамі, паміж абласнымі цэнтрамі;
міжнародныя - паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі;
камерцыйныя - па маршрутах, што вызначаюцца заказчыкам на дагаворных умовах.
Тарыфы на перавозку пасажыраў і багажу прадугледжана вызначаюць наступным чынам:
на гарадскія лініі - за адну паездку незалежна ад адлегласці шляху руху пасажыраў;
на рэгіянальныя і міжрэгіянальныя лініі - у залежнасці ад адлегласці шляху пасажыраў, скорасці руху паяздоў, тыпу рухомага саставу;
на міжнародныя лініі - згодна з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь;
на камерцыйнымі лініі - у адпаведнасці з дагаворамі, але не ніжэй за ўзровень затрат на паслугі.
Змяненне прынцыпаў разліку кошту праезду не прывядзе да росту тарыфаў на сацыяльна значныя перавозкі пасажыраў.
Прынятая схема арганізацыі пасажырскіх перавозак айчынным чыгуначным транспартам павінна кардынальна змяніць традыцыйныя падыходы да абслугоўвання пасажыраў і максімальна наблізіць іх да сусветных стандартаў.