Каментарый да Указа № 184 ад 17 красавіка 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 17 красавіка падпісаў Указ № 184, якім уносяцца дапаўненні і змяненні ў некаторыя ўказы кіраўніка дзяржавы, што рэгулююць сферу жыллёвага будаўніцтва.
Сутнасць дакумента ў тым, што прадастаўленне льготных крэдытаў грамадзянам, якія заключылі крэдытныя дагаворы да ўступлення ў сілу Указа ад 6 студзеня 2012 года № 13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў", і суправаджэнне гэтых крэдытных дагавораў у межах тэрміну іх дзеяння будуць ажыццяўляцца на ўмовах, прадугледжаных заключанымі крэдытнымі дагаворамі і дзеючым на момант іх заключэння заканадаўствам (з улікам прадастаўлення адтэрміноўкі ў адпаведнасці з ч.2 падпункта 1.12 пункта 1 Указа № 13).
Акрамя таго, у адпаведнасці з Указам за ваеннаслужачымі, супрацоўнікамі Следчага камітэта, органаў унутраных спраў, фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях (незалежна ад звання), якія праходзяць службу па кантракце, захоўваюцца асноўныя ўмовы атрымання льготных крэдытаў, што раней былі прадугледжаны Указам ад 3 красавіка 2008 года № 195 "Аб некаторых сацыяльна-прававых гарантыях для ваеннаслужачых, суддзяў і пракурорскіх работнікаў". У прыватнасці, за імі захоўваецца права на атрыманне льготных крэдытаў пад 5% гадавых.
Замацоўваецца права ваеннаслужачых, супрацоўнікаў Следчага камітэта, органаў унутраных спраў, фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурорскіх работнікаў і суддзяў, якія прыбылі ў Мінск і населеныя пункты Мінскага раёна ў сувязі з назначэннем на пасады, быць прынятымі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў незалежна ад тэрміну пражывання ў Мінску і Мінскім раёне.
Дакументам таксама ўдакладняюцца асобныя нормы Указа ад 3 красавіка 2008 года № 195 "Аб некаторых сацыяльна-прававых гарантыях для ваеннаслужачых, суддзяў і пракурорскіх работнікаў" з улікам практыкі яго прымянення (у частцы аплаты расходаў па праездзе і пражыванні ваеннаслужачым, якія навучаюцца ў іншых дзяржавах, захавання за сем'ямі загінуўшых (памерлых) ваеннаслужачых права знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы загінуўшага (памерлага) ваеннаслужачага).
Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.