Каментарый да Указа № 18 ад 6 студзеня 2012 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 студзеня падпісаў Указ № 18 "Аб пошуку і ратаванні пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў, якія церпяць або пацярпелі бедства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".
Дакументам у адпаведнасці з артыкулам 91 Паветранага кодэкса Беларусі на дзяржаўную авіяцыйна-выратавальную ўстанову "АВІЯЦЫЯ" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ускладаецца каардынацыя, арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па пошуку і ратаванні пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў, якія церпяць або пацярпелі бедства на тэрыторыі Беларусі.
Гэта ўстанова павінна будзе забяспечваць кругласутачную гатоўнасць ратавальнікаў і авіяцыйнай тэхнікі да вылету для правядзення пошукавых і аварыйна-выратавальных работ у любой частцы краіны.
У мерапрыемствах па пошуку і ратаванні пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў будуць прымаць удзел органы i падраздзяленнi па надзвычайных сітуацыях, размешчаныя на адпаведнай тэрыторыі, а таксама пры неабходнасці прыцягвацца сілы і сродкі іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый. Пералік і парадак прыцягнення такіх сіл і сродкаў даручана вызначыць Ураду.