Каментарый да Указа № 160 ад 9 красавіка 2012 г.
У Беларусі будзе створана адрасная сістэма, якая ўключае інфармацыю аб адрасах аб'ектаў нерухомай маёмасці, а таксама аб назвах і межах абласцей, раёнаў, сельсаветаў і населеных пунктаў. Адпаведны Указ № 160 "Аб адраснай сістэме" Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 красавіка.
Стварэнне гэтай сістэмы дасць магчымасць забяспечыць аднастайнасць адраснай інфармацыі пры выкананні дзяржаўнымі органамі ўскладзеных на іх функцый, выключыць наяўнасць аднолькавых адрасоў у розных аб'ектаў нерухомай маёмасці. Гэта таксама дасць магчымасць уключаць у сістэму адрасоў інфармацыю аб месцазнаходжанні не толькі зарэгістраванай нерухомай маёмасці, але і незарэгістраваных аб'ектаў (для гэтых мэт прадугледжваецца правядзенне работы па сістэматычнаму прысваенню адрасоў).
Пры гэтым змяненне адрасоў не запатрабуе ўнясення адпаведных змяненняў ва ўстаноўчыя дакументы юрыдычных асоб і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), дакументы аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання, іншыя дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб іх месцы жыхарства, месцы знаходжання і (або) аб адрасе. Такія змяненні будуць уносіцца ў дакументы адначасова з унясеннем у іх іншых змяненняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
Органам, які забяспечвае стварэнне і вядзенне адраснай сістэмы, Указам вызначаецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці.