Каментарый да Указа № 140 ад 26 сакавіка 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 26 сакавіка падпісаў Указ № 140 "Аб змяшчэнні пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання тавараў, якія з'яўляюцца прадметам адміністрацыйнага мытнага правапарушэння".
У мэтах абароны правоў набытчыкаў ва Указе прадуглежана, што ў выпадку, калі выяўлены тавары, незаконна ўвезеныя на мытную тэрыторыю Мытнага саюза, і пры гэтым не ўстаноўлена асоба, якая ўчыніла мытнае правапарушэнне, добрасумленнаму набытчыку прапануецца прадаставіць права самастойна правесці дэклараванне такіх тавараў. У выпадку адмовы ад правядзення адпаведных мытных працэдур рашэнне аб далейшым распараджэнні гэтымі таварамі прымаецца ў судовым парадку.
Пры гэтым калі ў далейшым будзе ўстаноўлена асоба, якая ўчыніла правапарушэнне, то мытныя плацяжы спаганяюцца з яе, а раней выплачаныя вяртаюцца.
Указам таксама прадугледжваецца, што не канфіскуюцца тавары, якія з'яўляюцца прадметам адміністрацыйнага мытнага правапарушэння, змешчаныя пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання, а таксама тыя, якія набыты пасля яго ажыццяўлення на тэрыторыі Беларусі асобай, што не ўчыняла гэта адміністрацыйнае правапарушэнне, у фiзiчнай асобы, што не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, для асабістага, сямейнага, дамашняга спажывання і іншага падобнага выкарыстання, не звязанага з прадпрымальніцкай дзейнасцю, калі гэты набытчык не ведаў і не мог ведаць аб яго ажыццяўленні, або ў рознічным гандлі.
Указ уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.