Каментарый да Указа № 139 ад 22 сакавіка 2012 г.

    У мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі дзяцей да трох гадоў і інвалідаў ІІІ групы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 сакавіка падпісаў Указ № 139 "Аб ільготным забеспячэнні лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян".

    Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі гэтых катэгорый грамадзян.

    У прыватнасці, Указам прадастаўляецца права дзецям ва ўзросце да трох гадоў на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў.

    Інвалідам ІІІ групы прадастаўляецца права на 50-працэнтную скідку з кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, для лячэння захворванняў, што прывялі да інваліднасці.

    Гэтыя меры накіраваны на ўмацаванне дзяржаўнай палітыкі ў сферы прадастаўлення сацыяльных ільгот слабаабароненым катэгорыям грамадзян, забеспячэнне даступнасці і адраснасці сацыяльнай дапамогі, павышэнне якасці ўзроўню жыцця інвалідаў ІІІ групы і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў.

    Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2012 года.