Каментарый да Указа № 128 ад 6 сакавіка 2012 г.
Кіраўнік дзяржавы 6 сакавіка падпісаў Указ № 128 "Аб унясенні дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2005 г. № 58".
Дакумент накіраваны на стварэнне ўмоў для максімальнага выкарыстання айчыннага абсталявання, камплектуючых і матэрыялаў, прыцягнення беларускіх будаўніча-мантажных арганізацый у рамках будаўніцтва міні-ЦЭЦ, якія працуюць на мясцовых відах паліва.
У прыватнасці, Ураду Указам прадастаўлена права без правядзення падрадных таргоў вызначаць генеральную праектную арганізацыю, генеральную падрадную арганізацыю, субпадрадную праектную, будаўнічую і іншыя арганізацыі на будаўніцтва аб'ектаў, уключаных у дзяржаўную праграму будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва (па пераліку аб'ектаў, якія вызначаюцца Саветам Міністраў па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь).
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.