Каментарый да Указа № 126 ад 6 сакавіка 2012 г.
У мэтах удасканалення нацыянальнай сістэмы стымулявання экспарту, а таксама механізмаў страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы Кіраўнік дзяржавы 6 сакавіка падпісаў Указ № 126 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534".
Дакумент прадугледжвае прадастаўленне банкамі экспартных крэдытаў у беларускіх рублях па працэнтнай стаўцы ў памеры дзвюх трэціх стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, кампенсацыю страт банкам ад прадастаўлення экспартных крэдытаў у валюце прадастаўленага крэдыту, прадаўжэнне тэрміну завяршэння знешнегандлёвай аперацыі на перыяд чакання і выплаты страхавой кампенсацыі паводле дагавора страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы без дазволу Нацыянальнага банка, а таксама ўвядзенне новага віду страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы - добраахвотнае страхаванне экспартнага факторынгу.
Акрамя таго, у мэтах скарачэння тэрмінаў выдачы экспартных крэдытаў Указам вызначана, што кампенсацыя страт банкам ад прадастаўлення экспартных крэдытаў у памеры, не большым за $500 тыс. у эквіваленце, будзе праводзіцца паводле рашэння Міністэрства фінансаў, якое прымаецца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Беларусі.