Каментарый да Указа № 123
Новы парадак конкурсу на лепшага прадпрымальніка ўстанаўліваецца ў Беларусі з 2012 года. Адпаведны Указ № 123, якім унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы Прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 сакавіка.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне і спрашчэнне парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк года".
У прыватнасці, Указам прадугледжваецца ўніфікаваць парадак правядзення конкурсу на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях.
У пералік намінацый, па якіх вызначаюцца пераможцы і лаўрэаты конкурсу, дадаткова ўключаны намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у сферы інавацыйнай дзейнасці" і "Лепшы прадпрымальнік у сферы інфармацыйных тэхналогій".
Акрамя таго, спрашчаецца парадак прадстаўлення заявак на ўдзел у конкурсе (устаноўлены прынцып аднаго акна).
Новы парадак пачне дзейнічаць пры правядзенні конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2012 года".