Каментарый да Указа № 107 ад 24 лютага 2012 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 24 лютага падпісаў Указ № 107 "Аб вызваленні ад падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь некаторых катэгорый тавараў".

    Падрыхтоўка дакумента была выклікана неабходнасцю прывядзення Указа ад 28 жніўня 2006 года № 535 "Аб вызваленні ад падатку на дабаўленую вартасць некаторых катэгорый тавараў" у адпаведнасць з новай рэдакцыяй (уводзіцца ў дзеянне з 2012 года) адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза.

    Пры гэтым вызваляць ад ПДВ прадугледжана ўвозімыя на тэрыторыю Беларусі тэхнічныя сродкі для прафілактыкі інваліднасці і (або) рэабілітацыі інвалідаў, лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння, пратэзна-артапедычныя вырабы, медыцынскую тэхніку, а таксама сыравіну і матэрыялы, камплектуючыя вырабы для іх вытворчасці, паўфабрыкаты да іх (згодна з прыкладзенымі да Указа пералікамі).

    Прыняцце Указа з'яўляецца адной з састаўных частак у сістэме мер паслядоўнага ўдасканалення парадку падаткаабкладання тавараў медыцынскага і сацыяльнага прызначэння.