Каментарый да Указа № 1 ад 4 студзеня 2012 г.
Каля Br2,5 трлн. прадугледжана накіраваць у 2012 годзе на выкананне Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады. Адпаведны Указ № 1 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 студзеня.
Дакумент падпісаны з мэтай забеспячэння ў 2012 годзе сельскагаспадарчых арганізацый рэспублікі новай тэхнікай і на яе аснове пераходу да сучасных тэхналогій вытворчасці сельгаспрадукцыі.
У бягучым годзе сельскагаспадарчым арганізацыям плануецца паставіць 358 збожжа- і 240 кормаўборачных камбайнаў, 163 франтальныя пагрузчыкі, 753 трактары, 613 камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў, машыны і абсталяванне для зернеачышчальна-сушыльнай гаспадаркі, бульбаводства, агародніцтва, пладаводства, вырошчвання, уборкі і перапрацоўкі лёну, меліярацыі, а таксама малочнатаварных ферм і іншую тэхніку.
Уся тэхніка будзе рэалізоўвацца на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу).