Каментарый да Указа № 8 ад 8 студзеня 2013 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падпісаў Указ №8, якім унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы Прэзідэнта.

    Дакумент прадугледжвае прывядзенне шэрагу актаў Кіраўніка дзяржавы ў адпаведнасць з законамі ад 13 ліпеня 2012 года "Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах" і "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях трансплантацыі органаў і тканак чалавека".

    У прыватнасці, дакументы, што прадугледжваюць вынікі знаходжання фізічных асоб у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, дапаўняюцца ўказаннем на стан, выкліканы ўжываннем аналагаў адпаведных сродкаў і рэчываў.

    Органы ўнутраных спраў акрамя ўжо існуючых функцый па кантролю за абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў Указам таксама надзяляюцца кантрольнымі функцыямі адносна аналагаў адпаведных сродкаў і рэчываў.

    Акрамя таго, пашыраецца сфера агляду для ўстанаўлення факта ўжывання алкаголю, наркатычных і таксікаманічных сродкаў і стану ап'янення. Так, Указам да прадмета агляду адносіцца ўстанаўленне факта ўжывання аналагаў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.