Каментарый да Указа № 59 ад 4 лютага 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў Указ № 59 "Аб камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, створаных за кошт дзяржаўных сродкаў".

    Дакументам вызначаны шэраг мер, накіраваных на актывізацыю працэсаў асваення і ўкаранення ў вытворчасць вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.

    Устаноўлена патрабаванне да дзяржаўнага заказчыка забяспечыць камерцыялізацыю вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці (далей – НТД) на працягу трох гадоў пасля іх стварэння.

    Заказчык, які не змог пасля аднаго года самастойна камерцыялізаваць вынікі НТД, абавязаны перадаць правы на іх зацікаўленаму рэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым перадача маёмасных правоў на вынікі НТД магчыма любой арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці, якая можа забяспечыць эфектыўнае ўкараненне вынікаў НТД у вытворчасць на працягу года пасля набыцця правоў на іх (тэрмін можа быць прадоўжаны да трох гадоў па рашэнню заказчыка).

    У гэтых мэтах будзе створаны дзяржаўны рэестр правоў на вынікі навукова-тэхнічнай дзейнасці.

    Для стымулявання ўключэння вынікаў НТД у эканамічную дзейнасць прадугледжаны шэраг падатковых ільгот, у прыватнасці вызваленне ад выплаты ПДВ і падатку на прыбытак пры рэалізацыі змешчаных у гэтым дзяржаўным рэестры вынікаў НТД, а таксама выключэнне са складу пазарэалізацыйных даходаў кошту бязвыплатна атрыманых вынікаў НТД.

    Прыняцце Указа будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці навуковай і інавацыйнай дзейнасці, развіццю дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў названай сферы.