Каментарый да Указа № 576 ад 29 снежня 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 снежня падпісаў Указ № 576 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)".
Дакумент прыняты ў сувязі з уступленнем з 1 студзеня 2013 года ў сілу Закона ад 13 ліпеня 2012 года "Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)".
Устанаўліваецца таксама парадак вызначэння арганізатара пры цэнтралізацыі дзяржаўных закупак.
Акрамя таго, у мэтах прывядзення заканадаўства аб дзяржаўных закупках у адпаведнасць з Законам, а таксама пагадненнем аб дзяржаўных (муніцыпальных) закупках, падпісаным у Маскве 9 снежня 2010 года, уносяцца змяненні ў асобныя ўказы Прэзідэнта і прызнаюцца страціўшымі сілу некаторыя ўказы і асобныя палажэнні ўказаў.