Каментарый да Указа № 41 ад 21 студзеня 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня падпісаў Указ № 41 "Аб Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку".
Дакумент накіраваны на пераўтварэнне запаведніка, змяненне межаў, рэжыму аховы і выкарыстання яго тэрыторый.
Указам зацверджана Палажэнне аб запаведніку, яго межы, плошча і склад зямель, а таксама запаведнай і эксперыментальна-гаспадарчай зон, выдзеленых на яго тэрыторыі.
Акрамя таго, устанаўліваецца ахоўная зона па перыметры межаў запаведніка шырынёй адзін кіламетр і на яе тэрыторыі ўводзіцца забарона на ажыццяўленне некаторых відаў гаспадарчай дзейнасці. Сярод і х паляванне і прамысловая лоўля рыбы, скід у водныя аб'екты неачышчаных сцёкавых вод, правядзенне суцэльнай высечкі лесу і іншыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць негатыўнае ўздзеянне на прыродныя комплексы запаведніка.
Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.