Каментарый да Указа № 10 ад 8 студзеня 2013 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падпісаў Указ № 10, якім унесены дапаўненні ва Указ ад 8 лістапада 2011 года № 512 "Аб некаторых пытаннях выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду".

    Дакументам прадастаўлена права мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на падставе хадайніцтва Мінабароны, МУС, Следчага камітэта, МНС, Дзяржпагранкамітэта і шэрагу іншых дзяржаўных структур, якія забяспечваюць бяспеку краіны, выдзяляць да 10% незаселеных жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання ваеннаслужачым, асобам радавога і начальніцкага складу, у тым ліку пераведзеным па службе ў іншы населены пункт і не маючым у ім жылля.

    Ва Указе таксама ўдакладняецца каэфіцыент, які прымяняецца для вызначэння памеру платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання. Прадугледжана залежнасць памеру платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання не толькі ад месца знаходжання жылых памяшканняў, але і ад ступені іх добраўпарадкавання.

    Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.