Каментарый да ўказаў № 399 і № 400 ад 5 верасня 2013 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 верасня падпісаў Указ № 399 "Аб удасканаленні экспарту калійных угнаенняў" і Указ № 400 "Аб устанаўленні стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні і ўнясенні дапаўненняў і змянення ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычніка 2011 г. № 442 і ад 17 студзеня 2012 г. № 37".

    Для забеспячэння стабільнай работы ААТ "Беларуськалій" прадугледжана ўстанаўленне з 1 верасня 2013 года да 31 снежня 2013 года нулявой стаўкі вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні. Акцыянернаму таварыству таксама прадастаўлена адтэрміноўка па выплаце ў рэспубліканскі бюджэт разавага плацяжу за права карыстання нетрамі (Петрыкаўскае радовішча) да 31 снежня 2014 года.

    Акрамя таго, у мэтах рэалізацыі калійных угнаенняў прадугледжана рэгістрацыя новай гандлёвай кампаніі з аналагічнай ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" назвай, але ў іншай прававой форме - ААТ "Беларуская калійная кампанія".

    У сувязі з гэтым навастворанай кампаніі прадастаўлена рэалізоўваць выключнае права знешняга гандлю (у частцы экспарту) мінеральнымі або хімічнымі калійнымі ўгнаеннямі, замацаванае за дзяржавай, а таксама распаўсюдзіць на яе дзеянне норм Указа ад 25 жніўня 2005 года № 398 "Аб удасканаленні экспарту калійных угнаенняў" і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць дзейнасць ЗАТ "БКК".

    Такім чынам, на ААТ "Беларуская калійная кампанія" будзе ўскладзена каардынацыя ўсіх экспартных паставак беларускіх калійных угнаенняў.

    Гэта дасць магчымасць захаваць за Рэспублікай Беларусь добра вядомы на сусветным рынку брэнд, сэканоміць час і рэсурсы для арганізацыі ўласнага трэйдара і ў поўнай меры выкарыстаць напрацоўкі ЗАТ "БКК" у частцы наладжаных кантактаў са спажыўцамі і збытавых каналаў. Аснову кадраў складуць беларускія спецыялісты ЗАТ "БКК".

    Генеральны дырэктар ствараемай структуры будзе, у парадку выключэння, сумяшчаць гэту пасаду з выкананнем абавязкаў генеральнага дырэктара ЗАТ "БКК".