Каментарый да ўказаў № 251 і № 253 ад 4 ліпеня 2016 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 ліпеня падпісаў Указ № 251 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і Указ № 253 "Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый".
Дакументы накіраваны на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання і вырашэнне асобных фінансавых праблем у арганізацыях АПК.
У іх прадугледжаны механізмы фінансавага аздараўлення неплацежаздольных сельгасарганізацый, у тым ліку шляхам перадачы на вызначаных умовах актываў такіх арганізацый эфектыўнаму ўласніку. Вызначаны таксама стымулюючыя меры вывядзення сельгасарганізацыі на стабільную работу.
Акрамя таго, уводзіцца спрошчаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння прадпрыемства як маёмаснага комплексу неплацежаздольнай сельгасарганізацыі без наяўнасці дакументаў, што сведчаць аб праве на аб'екты нерухомай маёмасці.
У дакументах таксама прадугледжана забеспячэнне кіруемасці ініцыіравання неплацежаздольнымі сельгасарганізацыямі сваёй неплацежаздольнасці, у тым ліку для законнай абароны і захавання сельгасвытворчасці, аднаўлення плацежаздольнасці або падрыхтоўкі маёмаснага комплексу для продажу інвестарам або перадачы крэдыторам у лік даўгоў. Акрамя таго, вызначаны ўмовы для стымулявання інтэграцыйных працэсаў у аграпрамысловым комплексе рэспублікі.