Каментарый да ўказаў № 190 і № 191 ад 15 красавіка 2013 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка падпісаў Указ № 190 "Аб мерах па стымуляванню дасягнення высокіх спартыўных вынікаў".
Указам устанаўліваецца дакладны механізм назначэння імянных стыпендый і кантролю за дынамікай вынікаў спартсмена як падставы для прадаўжэння выплаты імянной стыпендыі. Такі падыход будзе працаваць як мера дзяржаўнай падтрымкі ў падрыхтоўцы спартсменаў да новых стартаў, стварэння эфектыўных умоў арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу і стымулявання дасягнення высокіх спартыўных вынікаў на Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы, іншых міжнародных спартыўных спаборніцтвах.
Назначэнне і перагляд імянных стыпендый будзе ажыццяўляцца міжведамаснай камісіяй, якая ствараецца Міністэрствам спорту і турызму, і штогод пераглядацца па выніках выканання індывідуальнага плана падрыхтоўкі і дасягнення запланаваных вынікаў.
Больш дэталёва гэта кола пытанняў рэгулюецца зацверджанымі ўказам Палажэннем аб парадку назначэння і выплаты імянных стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы фізічнай культуры і спорту і Палажэннем аб парадку выдачы прызоў у грашовай або натуральнай форме спартсменам і выплаты ўзнагароджанняў трэнерам.
Указ уступае ў сілу з 1 мая 2013 года.
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў Указ № 191 "Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту".
Дакумент прынцыпова змяняе падыходы да пытанняў аказання падтрымкі спартыўным арганізацыям і накіраваны на яе аптымізацыю. Падтрымка будзе ў першую чаргу аказвацца клубам па гульнявых відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Разлічваць на атрыманне падтрымкі з усіх прадугледжаных Указам крыніц змогуць толькі клубы, чые каманды выступаюць у вышэйшых лігах (экстраліга - у хакеі з шайбай).
Да сродкаў дзяржаўнай падтрымкі таксама будуць належаць сродкі, якія атрымліваюць клубы па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2005 года № 300 ад дзяржаўных арганізацый, у якіх 50 і больш працэнтаў акцый знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы.
Больш дакладна вызначана доля сродкаў, што накіроўваюцца на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту са сродкаў атрыманай падтрымкі, - не менш як 15%. Гэта дасць магчымасць значна ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, павысіць матывацыю трэнерскага складу і забеспячэнне спаборніцкай дзейнасці навучэнцаў.
Ва Указе акрэслены шэраг абавязковых умоў, якія стымулююць клубы да павелічэння даходаў ад уласнай гаспадарчай дзейнасці. У тым ліку з гэтай мэтай значна пашыраны пералік відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія спартыўныя арганізацыі могуць ажыццяўляць без стварэння камерцыйных арганізацый. З улікам гэтых новаўвядзенняў плануецца дасягненне да 2015 года мінімум 50-працэнтнай акупнасці дзейнасці клубаў.
Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да 31 снежня 2015 года.