Каментарый да Указа № 566 ад 4 снежня 2014 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 снежня падпісаў Указ № 566 "Аб пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных
працэдур".
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адміністрацыйных працэдур з улікам правапрымяняльнай практыкі.
Указ карэкціруе пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаны Указам № 200 ад 26 красавіка 2010 года.
У прыватнасці, спрашчаецца парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, звязаных з пераўладкаваннем і перапланіроўкай жылых памяшканняў; змяняюцца тэрміны дзеяння дазволу на ўдзел у дарожным руху (тэрміны праходжання тэхнічнага агляду) для асобных катэгорый транспартных сродкаў. Пры гэтым з улікам узрастання фактычнага аб'ёму работы пры выдачы названага дазволу павялічаны час правядзення гэтай працэдуры (да 15 хвілін) і памер платы за выдачу дазволу (да 0,3 базавай велічыні). Замацоўваюцца новыя адміністрацыйныя працэдуры, неабходныя для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, прадугледжаных іншымі заканадаўчымі актамі (напрыклад, выдача пасведчання аб падрыхтоўцы работніка, занятага перавозкай небяспечных грузаў; назначэнне дапамогі грамадзянам, звольненым з ваеннай службы, у выпадку захворвання (атрымання траўмы) у перыяд праходжання тэрміновай ваеннай службы). Шэраг палажэнняў пераліку прыводзіцца ў адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі.
У мэтах забеспячэння належнага кантролю кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый за выкананнем у падведамных ім структурах заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах прадугледжваецца ўскладанне на кіраўнікоў дзяржаўных органаў (арганізацый) персанальнай адказнасці за стан работы па ажыццяўленні ў іх адміністрацыйных працэдур.
Указ змяшчае даручэнні ўраду ў шасцімесячны тэрмін унесці ў Палату прадстаўнікоў законапраект, які ўстанаўлівае адміністрацыйную адказнасць за неправамерную адмову дзяржаўнага органа (іншай арганізацыі) у ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры. Даручана таксама распрацаваць дакладныя і празрыстыя інструкцыі па ажыццяўленні працэдур, у рамках якіх патрабуецца правядзенне земляных работ (водазабеспячэнне, газіфікацыя, энергазабеспячэнне і іншыя).
Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.