Каментарый да Указа № 97 ад 15 сакавіка 2016 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка падпісаў Указ № 97, нормы якога нацэлены на тое, каб зменшыць цякучасць кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях, знізіць колькасць маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

    Указ прадугледжвае, што сельгасарганізацыя, прадаючы свайму работніку заселенае ім жыллё, пабудаванае з прыцягненнем ільготнага крэдыту ААТ "Белаграпрамбанк", які не пагашаны, пераводзіць на грамадзяніна гэты доўг. Пры гэтым работнік пагашае яго на працягу не больш як 40 гадоў пад 1% гадавых пры ўмове далейшай работы ў арганізацыі не менш за 15 гадоў.

    Незаселеныя жылыя памяшканні прадаюцца грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у сельскагаспадарчай арганізацыі. У выпадку адсутнасці маючых патрэбу продаж такога жылля можа ажыццяўляцца на аўкцыёне.

    Мінімальная цана жылля пры прамым продажы грамадзянам павінна быць не меншая за балансавы (адбудоўчы) кошт жылых памяшканняў на 1 студзеня года, у якім яны прадаюцца.

    Работнікі сельгасарганізацый, арганізацый сацыяльна-культурнай сферы, спажывецкай кааперацыі, органаў унутраных спраў, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах, а таксама звольненыя з гэтых арганізацый у сувязі з выхадам на пенсію, могуць плаціць за жыллё да 20 гадоў штомесяц роўнымі долямі без індэксацыі плацяжоў і ўнясення першапачатковага ўзносу.

    Сродкі ад продажу жылых памяшканняў паступаюць у распараджэнне сельскагаспадарчых арганізацый (акрамя сумы пераводзімага доўгу па льготным крэдыце і сумы, выдзеленай з бюджэту на будаўніцтва гэтых памяшканняў).

    Сельгасарганізацыі могуць прымаць рашэнні аб продажы жылых дамоў без правазасведчвальных дакументаў (тэхнічнага пашпарта, акта на зямлю, пасведчання аб рэгістрацыі ў Адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй).

    Мясцовыя Саветы дэпутатаў надзяляюцца паўнамоцтвамі ўстанаўліваць парадак прыняцця рашэнняў аб продажы жылых памяшканняў, якія знаходзяцца як у камунальнай, так і ў рэспубліканскай уласнасці.

    Згодна з Указам № 97, мясцовыя Саветы дэпутатаў і орган кіравання сельскагаспадарчай арганізацыі вызначаюць неабходны для набыцця жылога памяшкання стаж работы грамадзяніна і членаў яго сям'і ў сельскагаспадарчай арганізацыі (але не больш за 15 гадоў), а таксама падставы для адмовы грамадзянам у набыцці жылля і іншыя ўмовы.

    Чакаецца, што рэалізацыя норм Указа будзе садзейнічаць замацаванню кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях на тэрмін не менш як 15 гадоў, зменшыць закрэдытаванасць сельскагаспадарчых арганізацый і нагрузку на іх па ўтрыманні і абслугоўванні жылога фонду.

    Указ дасць магчымасць улічваць інтарэсы работнікаў сельгасарганізацый, арганізацый сацыяльна-культурнай сферы, спажывецкай кааперацыі, органаў унутраных спраў, а таксама звольненых з іх грамадзян у сувязі з выхадам на пенсію. Дакумент устанаўлівае адзіны парадак продажу жылых памяшканняў дзяржаўнага жылфонду на тэрыторыі адной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.