Каментарый да Указа № 93 ад 28 лютага 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 93 "Аб радыёчастотным спектры". Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання адносін у сферы выкарыстання радыёчастотнага спектра, гарманізацыю заканадаўства з раней прынятымі нарматыўнымі прававымі актамі, а таксама з міжнароднымі правіламі прымянення радыёсувязі на марскіх суднах.

    Указам устаноўлена, што памер платы за выдзяленне і выкарыстанне радыёчастотнага рэсурсу будзе брацца ў эквівалентных памерах базавай арэнднай велічыні (цяпер устаноўлены ў еўра па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка).

    Пры гэтым для патрэб дзяржаўных устаноў адукацыі пры рэалізацыі праекта "Электронная школа" штогадовая плата за выкарыстанне радыёчастотнага спектра абмяжоўваецца 15 памерамі базавых арэндных велічынь (базавая арэндная велічыня сёння складае Br16,11). Гэта дасць магчымасць аптымізаваць бюджэтныя расходы і знізіць фінансавую нагрузку на ўстановы адукацыі.

    У мэтах гарантавання нацыянальнай бяспекі ў сферы выкарыстання радыёчастотнага спектра ўводзяцца правілы, якія датычацца парадку назірання за станам радыёчастотнага спектра на тэрыторыі Беларусі, вымярэнне параметраў выпрамяненняў радыёэлектронных сродкаў. Выключэнне зроблена для арганізацый, якія з'яўляюцца радыёчастотнымі службамі, аператарамі сотавай электрасувязі, а таксама для арганізацый, якія распрацоўваюць і вырабляюць высокачастотныя ўстройствы і радыёэлектронныя сродкі.

    Удасканаленне работы і мадэрнізацыя радыёчастотнага спектра паслужаць далейшаму развіццю рухомай электрасувязі і перспектыўных радыётэхналогій.