Каментарый да Указа № 84 і Указа № 85

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў Указ №84 "Аб пытаннях эмісіі і абарачэння акцый з выкарыстаннем замежных дэпазітарных распісак" і Указ №85 "Аб падаткаабкладанні асобных даходаў".

    Дакументы падпісаны ў адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі 29 лютага 2016 года на дакладзе ў Прэзідэнта аб праектах указаў па развіцці фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь.

    Указам №84 прадастаўляецца права адкрытым акцыянерным таварыствам на падставе дагавора перадаваць свае акцыі замежным арганізацыям, якія ў сваю чаргу на гэтыя акцыі выпускаюць замежныя дэпазітарныя распіскі і размяшчаюць (прадаюць) іх на міжнародным рынку замест акцый.

    Рэалізацыя Указа будзе садзейнічаць правядзенню канструктыўных перагавораў і пачатку канкрэтнай работы па выкарыстанні ў бягучых умовах новых нестандартных інструментаў прыцягнення ў краіну замежнага капіталу з міжнародных фінансавых рынкаў.

    Указам №85 прадугледжваецца прадоўжыць рэжым прымянення падатковых ільгот адносна даходаў ад аперацый з аблігацыямі юрыдычных асоб да 31 снежня 2017 года. Указ накіраваны на стварэнне спрыяльных умоў для выкарыстання арганізацыямі Рэспублікі Беларусь дадатковых спосабаў прыцягнення фінансавых рэсурсаў у рэальны сектар эканомікі і банкаўскую сферу.