Каментарый да Указа № 81 ад 25 лютага 2016 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 81, рэалізацыя палажэнняў якога будзе садзейнічаць забеспячэнню належнага ўзроўню бяспекі палётаў паветраных суднаў і грамадскай бяспекі.
Указ забяспечвае прававое рэгуляванне выкарыстання сучасных авіямадэлей. Маючы небяспечныя тэхнічныя характарыстыкі (вышыня і скорасць палёту, грузападымальнасць і іншыя), яны сталі шырока даступнымі насельніцтву і выкарыстоўваюцца ў спартыўных, забаўляльных мэтах, камерцыйнай і навукова-даследчай дзейнасці.
Нараўне з карысным прымяненнем у розных сферах жыццядзейнасці авіямадэлі сталі ўяўляць пагрозу карыстальнікам паветранай прасторы Беларусі. Не выключаецца таксама выкарыстанне лятальных апаратаў такога тыпу ў тэрарыстычных, экстрэмісцкіх і іншых злачынных мэтах, у тым ліку ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта запатрабавала абмежавання выкарыстання авіямадэлей у пэўных выпадках.
Указ № 81 удакладняе паняцце авіямадэлей, устанаўлівае права на іх выкарыстанне ў паветранай прасторы Беларусі без дазволаў органаў Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху. Парадак выкарыстання авіямадэлей вызначыць Урад. За парушэнне названага парадку будзе ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць.