Каментарый да Указа №78 ад 23 лютага 2016 г.

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ нумар 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь".

    У дакуменце выкладзены сістэмныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі за кошт забеспячэння належнай якасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і зніжэння сабекошту прадукцыі, развіцця добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, росту і дыверсіфікацыі экспарту, рацыянальнага імпартазамяшчэння.

    Прадугледжваецца паскоранае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, прыцягненне замежнага капіталу ў развіццё і стварэнне вытворчасцей, паступальнае зніжэнне ставак па крэдытах у эканоміцы.

    Ва ўказе вызначаны напрамкі дадатковай падтрымкі маламаёмных грамадзян, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. У тым ліку за кошт фарміравання ў 2016 годзе рэзерваў у рэспубліканскі бюджэт у памеры да Br8 трлн для аказання мер сацыяльнай падтрымкі асобным катэгорыям насельніцтва і ў мясцовых бюджэтах - да Br2,8 трлн для фінансавання расходаў на прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый.

    У дакуменце закладзены дакладныя падыходы па мабілізацыі кадраў на аператыўнае і эфектыўнае вырашэнне праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця на аснове рэльефнага раздзялення адказнасці.