Каментарый да Указа № 77 ад 23 лютага 2016 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў Указ № 77, які аднаўляе дзеянне асобных страціўшых сілу з 1 студзеня 2016 года норм Указа ад 31 снежня 2013 года № 590 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)".

    Так, абмяжоўваецца допуск да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, уключаных у рэестр камерцыйных арганізацый і ІП з павышанай рызыкай учынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы.

    У выпадку прызнання працэдуры дзяржзакупкі неажыццёўленай заказчыку прадастаўляецца магчымасць праводзіць яе з адной крыніцы па ўзгадненні з дзяржаўным органам (арганізацыяй), якому падпарадкаваны заказчык. Такое рашэнне ён можа прыняць і самастойна пасля паўторнай прызнанай неажыццёўленай працэдуры дзяржаўнай закупкі.

    За заказчыкам захоўваецца права на самастойнае вызначэнне перыядычнасці змянення складу пастаянна дзеючых камісій, што ўтвараюцца для правядзення працэдур дзяржаўных закупак, а таксама членаў такіх камісій.

    Указ устанаўлівае мінімальны тэрмін (15 каляндарных дзён) для падрыхтоўкі і падачы прапаноў пры правядзенні адкрытага конкурсу, калі арыенціровачны кошт дзяржаўнай закупкі не перавышае 3 тыс. базавых велічынь.

    Акрамя таго, для арганізацый дадаткова прадугледжана магчымасць узгадняць правядзенне працэдуры закупкі з адной крыніцы з дзяржаўным органам (арганізацыяй), якому перададзены ў кіраванне іх акцыі (долі ў статутным фондзе), што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Пры адсутнасці такога дзяржоргана арганізацыя зможа ўзгадніць гэта пытанне з ўпаўнаважаным дзяржаўным органам па дзяржзакупках.

    Рэалізацыя такога падыходу накіравана на ўдасканаленне працэдур дзяржаўных закупак і дасць магчымасць скараціць затраты часу заказчыка пры правядзенні паўторнай працэдуры дзяржаўнай закупкі тавару (работы, паслугі).