Каментарый да Указа № 70 ад 18 лютага 2019 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 70, якім уносяцца карэкцівы ва Указ ад 16 лютага 2015 года № 62 "Аб забеспячэнні бяспекі пры будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі".
У новай рэдакцыі Указ будзе рэгуляваць пытанні бяспекі не толькі пры будаўніцтве, але і пры эксплуатацыі АЭС.
Таксама дакументам прадастаўляецца права ўпаўнаважаным дзяржаўным органам ажыццяўляць кантроль радыеактыўнага забруджвання без атрымання ліцэнзіі, а МНС надзяляецца паўнамоцтвамі ўносіць змяненні ў асаблівыя ліцэнзійныя патрабаванні ў галіне выкарыстання атамнай энергіі.
Акрамя таго, Дзяржатамнагляд МНС зможа праводзіць грамадскія слуханні па прымаемых рашэннях у галіне бяспекі выкарыстання атамнай энергіі. Гэта норма ўведзена ў мэтах выканання рэкамендацый МАГАТЭ.