Каментарый да Указа № 649 ад 30 снежня 2014 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў Указ № 649 "Аб
прысуджэнні
прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2014 года.
Прэміямі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" адзначаны аўтарскія і працоўныя калектывы за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.
Сярод лаўрэатаў гэтай высокай узнагароды - аўтарскі калектыў у складзе настаяцеля рэлігійнай абшчыны "Прыход храма абраза Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" у Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэя Ігара Карасцялёва і дацэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Марыны Краўцовай. Іх намаганнямі створаны навучальна-вытворчыя майстэрні пры названым прыходзе для сацыялізацыі людзей з цяжкімі захворваннямі.
Лаўрэатам прэміі стаў таксама калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, які ўвасобіў нацыянальна-гістарычную тэматыку ў балеце "Вітаўт".
Сярод лаўрэатаў і калектыў Рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё дзяржаўнай сістэмы сацыяльнай абароны, умацаванне ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці ў грамадстве.
Лаўрэатам прэміі стаў калектыў Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубронак", які дасягнуў значных поспехаў у развіцці здольнасцей таленавітых і адораных дзяцей і падлеткаў, выхаванні будучых грамадскіх лідараў.
Гэтай узнагароды ўдастоены і Цэнтральны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які ўнёс значны ўклад у грамадзянскае выхаванне і фарміраванне патрыятычнай самасвядомасці моладзі.
Прыняцце Указа з'яўляецца яскравым сведчаннем пастаяннай увагі дзяржавы да пытанняў фарміравання ў беларускім грамадстве здаровай духоўнай атмасферы, захавання і прымнажэння нацыянальнага культурнага здабытку, выхавання любові да Айчыны, распаўсюджвання ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці.